Знайсці
22.10.2021 / 15:35РусŁacБел

Адзін з зубцоў маскоўскага Крамля абрынуўся з-за моцнага ветру

Парыў ветру сарваў будаўнічыя рыштаванні, якія часткова разбурылі адзін з зубцоў Крамлёўскай сцяны, піша Бі-бі-сі.

Тэлеграм-каналы публікуюць відэа, знятае на Краснай плошчы. Відаць, як праз сцяну перакульваецца часовая будаўнічая канструкцыя, пры гэтым пашкоджваючы прынамсі адзін з зубцоў.

Гэта адбылося паміж Спаскай вежай і маўзалеем Леніна. 

У прэс-службе Федэральнай службы аховы пацвердзілі факт пашкоджання аднаго з зубцоў. Пацярпелых няма.

У Крамлі трагедыі ў тым, што здарылася, не бачаць: рэстаўратары ўсё роўна планавалі працаваць з гістарычнымі зубцамі, і зараз іх трэба будзе аднавіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930