Знайсці
19.10.2021 / 21:35РусŁacБел

У Вільні мужчына стрэліў у ахоўніка крамы пасля просьбы надзець маску

У аўторак у Вільні быў паранены ахоўнік крамы Rimi, які папрасіў пакупніка надзець маску, піша Delfi. 

Па папярэдніх звестках, у 15:15 у краму прыйшоў мужчына без маскі. Ахоўнік папрасіў яго надзець маску, бо ў Літве дзейнічае такое правіла. Мужчыну гэтая просьба раззлавала, ён кінуўся на ахоўніка. Ахоўнік выклікаў паліцыю, аднак мужчына не захацеў чакаць прыезду паліцэйскіх і спрабаваў бегчы. Ахоўнік крамы пабег за ім, а ўцякач выцягнуў пісталет і стрэліў у ахоўніка.

Паліцыя затрымала падазраванага. Пацярпелы ахоўнік быў дастаўлены ў бальніцу. Паводле папярэдніх звестак, ён паранены ў абедзве нагі, у першым выпадку куля прайшла навылёт, у другім зламаная костка. Кіраўнік кампаніі Вітаўтас Крагждэ сказаў Delfi, што пацярпелага прааперыравалі, яго стан стабільны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031