Знайсці
19.10.2021 / 14:29РусŁacБел

Стала вядома, як будзе выглядаць новы жылы квартал у элітнай вёсцы Тарасава пад Мінскам

Ждановіцкі сельскі выканкам сёння вынес на грамадскае абмеркаванне праект будаўніцтва жылога раёна ў раёне вёсцы Тарасава пад Мінскам. Realt.by паказвае, што тут збіраюцца пабудаваць.

Тэрыторыя ўчастка, які прапануюць забудаваць, размешчана ля паўднёвай мяжы вёскі Тарасава на заходняй ускраіне Мінска.

Мяркуючы па канцэпцыі, тут хочуць узвесці жылы комплекс, гандлёвы і сацыяльны аб'екты.

Комплекс складаецца ў тым ліку са зблакаваных аднакватэрных двухпавярховых жылых дамоў тыпу буйнапанэльнага домабудавання. Але ў асноўным гэта будуць трохпавярховыя, пяціпавярховыя і сяміпавярховыя жылыя дамы. Таксама плануецца дзіцячы сад на 150 месцаў і двухпавярховы гандлёвы цэнтр.

Акрамя гэтага, тут хочуць зрабіць плоскасныя аўтастаянкі і адкрытыя шматузроўневыя паркінгі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930