Знайсці
19.10.2021 / 09:28РусŁacБел

На тры гады калоніі асудзілі віцябляніна за замыканне чыгуначных рэек

Суд Віцебскага раёну прызнаў 41-гадовага Сяргея Іванова вінаватым у прывядзенні ў непрыдатны стан сродкаў чыгуначнага транспарту, шляхоў зносін, сродкаў сігналізацыі (ч.1 арт. 309 КК) ды ў замаху на такія дзеянні (ч.1 арт. 14 КК) і пакараў яго пазбаўленнем волі на тры гады.

 Справу разглядала суддзя Таццяна Лабацкая.

Падчас судовага следства Сяргей Іваноў прызнаў толькі адзін эпізод, які нібыта ўчыніў пад уплывам асабістых матываў — страты дзіцяці: паехаў на сваёй таксоўцы ў лес і пры дапамозе дроту закараціў рэйкавы ланцуг, піша «Віцебская Вясна».

Па іншых эпізодах віны не прызнаў. Заявіў, што сам сябе абгаварыў падчас следства.

У сваіх дзеяннях раскаяўся. Прызнаўся, што і не падазраваў, што можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, спадзяваўся выйсці на волю пасля суду.

Прысуд, які быў вынесены 18 кастрычнік, не набыў законнай моцы. У Іванова ёсць магчымасць абскардзіць рашэнне ў Віцебскім абласным судзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930