Знайсці
18.10.2021 / 15:17РусŁacБел

Непаўналетняга палітвязня Мікіту Залатарова 13 дзён трымалі ў ШІЗА

17-гадовага Мікіту Залатарова, хворага на эпілепсію, 13 дзён трымалі ў штрафным ізалятары калоніі для непаўналетніх у Бабруйску. Пра гэта БелаПАН паведаміў бацька падлетка Міхаіл Лапуноў.

17 кастрычніка Мікіта патэлефанаваў з калоніі і распавёў, што спачатку ён атрымаў 7 сутак ШІЗА, затым яго вывелі ў калідор і завялі назад у ізалятар яшчэ на 6 сутак.

«Як я зразумеў, яго пазбавілі спаткання. Ён прасіў пасылку, цяпер збіраем», — дадаў Лапуноў.

2 кастрычніка маці Мікіты прыехала да яго ў калонію на запланаванае спатканне, але яе не пусцілі,перадачу для сына не прынялі.

Мікіту Залатарова затрымалі ў Гомелі 11 жніўня 2020 года. Тады яму было 16 гадоў. Падлетка абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках. У лютым яго асудзілі на 5 гадоў. А ў ліпені другі суд за «гвалт над міліцыяй» — напад на супрацоўнікаў СІЗА —даў хлопцу яшчэ 1,5 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930