Знайсці
17.10.2021 / 16:03РусŁacБел

У ЕС лічаць, што міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю хутка не вырашыцца

У ЕС cітуацыю на мяжы з Беларуссю ацэньваюць як «вельмі сур'ёзную». Пра гэта заявіла Ніна Грэгары, выканаўчы дырэктар Еўрапейскага агенцтва па пытаннях прадастаўлення прытулку. Яна мяркуе, што міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю «не вырашыць у бліжэйшай будучыні».

Калі летам мігранты спрабавалі нелегальна патрапіць з Беларусі ў асноўным у Літву і Латвію, дык восенню — у асноўным у Польшчу. Штодня польскія памежнікі паведамляюць пра адзінкі затрыманых і пра каля паўтысячы спыненых і адпраўленых назад, у Беларусь. Аднак высвятляецца, што нямала мігрантаў усё ж дабіраецца да Германіі. З пачатку жніўня паліцыя зафіксавала іх там больш за 4 тысячы — іракцаў, сірыйцаў і іранцаў, якія прабіраліся праз Беларусь і Польшчу.

Еўрасаюз ускладае адказнасць за міграцыйны крызіс на ўсходняй мяжы ЕС на ўлады Беларусі. Афіцыйнаму Мінску ўжо ў лістападзе могуць пагражаць новыя санкцыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930