Знайсці
15.10.2021 / 14:24

У Гомелі жанчына нарадзіла дзіця і выкінула ў выграбную яму прыбіральні. Хлопчык у рэанімацыі

Сёння ў гарадскі аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне, што на вуліцы Герцэна ў пункце прыёму шклатары ў выграбной яме грамадскай прыбіральні знаходзіцца нованароджанае дзіця.

Павялічыць

На месца скіраваліся ратавальнікі.

«Я ў першыя секунды і не разабраўся, што гэта дзіця. Затым пачуў вельмі слабы плач. У гэты ж момант крыкнуў ратавальнікам, каб здымалі курткі адзення і, не чакаючы калег, скокнуў за нованароджаным у яму. Дастаў яго і перадаў калегу. Той захутаў хлопчыка ў куртку і ручнікі, якія прынеслі работніцы пункта. У гэты момант прыбылі супрацоўнікі хуткай медыцынскай дапамогі, якія забралі дзіця», — распавёў ратавальнік Аляксандр Сабадаш.

Хлопчык у рэанімацыі, яго стан цяжкі.

Супрацоўнікі Навабеліцкага РАУС усталявалі месца знаходжання 26-гадовай маці нованароджанага. Яна таксама шпіталізавана.

Таксама паведамляецца, што псіхолаг аказваў на месцы дапамогу работнікам пункта прыёму і ратавальнікам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30