Знайсці
13.10.2021 / 12:11РусŁacБел

У Хойніцкім раёне трактарыст араў зямлю і знайшоў старажытны склеп

Трактарыст працаваў каля вёскі Алексічы, як раптам у полі ўтварылася вялікая яміна. Ён выйшаў паглядзець і ўбачыў унутры нейкае збудаванне.

Аказалася, што гэта старажытны склеп, пішуць «Хойніцкія навіны».

Тэрыторыю абгарадзілі, знаходку ахоўвае міліцыя.

Археолагі мяркуюць, што знойдзены склеп належыць роду Аскеркаў, бо недалёка ад таго месца ў 2019 годзе была знойдзена магільная пліта з імёнамі дзевяці пахаваных прадстаўнікоў роду. На месцы археалагічнай знаходкі знайшлі труну, увенчаную фігуркамі анёлаў. Ёсць вялікая верагоднасць, што пры больш дэталёвым вывучэнні мясцовасці ўдасца выявіць іншыя пахаванні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031