Знайсці
06.10.2021 / 17:56РусŁacБел

Ужо 87 асуджаных: сёння па «справе карагодаў» у Брэсце вынеслі прысуды яшчэ шасцярым

Як паведамляюць праваабаронцы, сёння ў Брэсце агучылі прысуды шасці фігурантам восьмай групы па «справе карагодаў» па ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Нагадаем, 13 верасня мінулага года на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні, танчылі — людзей разагналі вадамётам, а потым завялі адну з самых масавых крымінальных спраў пасля пратэстаў.

Суддзя Марыя Аліферук вынесла наступныя прысуды:

  • палітвязень Алег Кулеш — 1 год і 7 месяцаў калоніі;
  • Мікіта Дзімітрыеў — 2 гады «хіміі».
  • Сяргей Кунцэвіч і Ганна Кашырскіх — 1,5 года «хіміі»;
  • Таццяна Пякарская і Дзмітрый Макарэвіч — 1,5 года хатняй «хіміі».

Па «справе карагодаў» ужо асуджана 87 чалавек. Агулам ім прысудзілі:

  • 71,5 года «хіміі»;
  • 66,5 года «хатняй хіміі»;
  • 9 гадоў і 2 месяцы калоніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930