Знайсці
01.10.2021 / 14:28РусŁacБел

«Не НДА, НКА і іншая дрэнь». Лукашэнка прапанаваў «заканадаўча вызначыць грамадзянскую супольнасць»

Пра гэта ён заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам сваёй адміністрацыі, піша БелТА.

БелТА

«Мы ўжо не аднойчы казалі. Я ўжо высунуў некалькі разоў ідэю. Яна, мабыць, прыжылася ў грамадстве, наколькі гэта магчыма. Што такое грамадзянская супольнасць у Беларусі? Надышоў час прыняць закон і прапісаць, што наша грамадзянская супольнасць — гэта не НДА [недзяржаўныя арганізацыі], НКА [некамерцыйныя арганізацыі] і іншая дрэнь. А што ў нас ёсць грамадскія арганізацыі. І прама прапісаць, якія.

Што ў нас ёсць прафсаюзы, БРСМ, што ў нас ёсць ветэранскія, жаночыя арганізацыі. Тыя, якія паказалі (сябе) як цяперашнюю грамадзянскую супольнасць. Яны масавыя, і яны з'яўляюцца апорамі нашага грамадства», — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930