Знайсці
24.09.2021 / 15:20РусŁacБел

У Мядзінінкаі на мяжы з Беларуссю — вялізная чарга грузавікоў, кіроўцам не хапае ежы і лекаў

Каля Мядзінінскага КПП з літоўскага боку кіроўцы стаяць ужо некалькі дзён, сярод іх ёсць хворыя замежнікі, магчыма, яны хворыя на каранавірус, кіроўцам не хапае ежы, вады, паведамляе Delfi.lt.

«У Мядзінінкаі вялікая бяда, набралася больш за 500 цягачоў, мяжа паралізаваная, нікога не прапускаюць, у кіроўцаў няма ежы і элементарных сродкаў гігіены, а адзін адчувае сябе вельмі дрэнна, у яго, хутчэй за ўсё, каранавірус», — напісаў адзін з кіроўцаў.

Ён расказаў, што ў чарзе стаіць нямала беларускіх, расійскіх і польскіх кіроўцаў, якія захварэлі, але не могуць вярнуцца дадому і лячыцца. «Усё стаіць, людзі жывуць на пляцоўцы па 3-4 дні, ніхто нікога не прапускае, нічога не паведамляюць. Да горада далёка, да крам далёка, аптэк няма, мы ў палях. Кіроўцы тэлефануюць памежнікам, ім кажуць, маўляў, усё ў парадку, працуем у звычайным рэжыме. Праблему трэба вырашаць, а то будзе дрэнна», — сказаў кіроўца.

У сістэме дырэкцыі КПП пазначана, што ў Мядзінінкаі стаяць 318 цягачоў, прагназаваны час чакання — 43 гадзіны, аднак колькасць цягачоў павялічваецца і на іншых КПП на мяжы з Беларуссю. У Мядзінінкаі праводзяць рэканструкцыю.

Прадстаўнік Мытнага дэпартамента Вітас Валунгявічус сказаў, што рыхтуюць паведамленне для кіроўцаў, ім рэкамендуюць не ехаць у Мядзінінкай, дзе прапускная здольнасць — 150 машын на суткі, а карыстацца іншымі пераходамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930