Знайсці
24.09.2021 / 13:27РусŁacБел

ДАІ: Эфектыўныя толькі белыя і лімонныя флікеры, астатнія — не

Дзяржаўтаінспекцыя Мінска ў сваім тэлеграм-канале дала некалькі парад па выкарыстанні флікераў. Акурат у гэтыя дні ноч зраўнялася з днём, і цёмны час сутак будзе толькі павялічвацца.

ДАІ, сярод іншага, раіць прымацоўваць флікер (ці святлоадбівальную стужку) так, каб было бачна з усіх бакоў.

Святлоадбівальную стужку завязваць трэба на рукаве або штанах, а падвеску — прымацоўваць шпількай да адзення.

Лепш за ўсё выкарыстоўваць адначасова два ці больш святлоадбівальнікаў — з правага і з левага боку.

Святлоадбівальныя элементы толькі двух колераў — белага і лімоннага — праходзяць сертыфікацыю і адпавядаюць усім патрабаванням.

Чырвоныя, сінія, зялёныя флікеры малаэфектыўныя, падкрэсліваюць у ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930