Знайсці
23.09.2021 / 15:33РусŁacБел

У Расіі пачалі прадаваць туры на Захад па прышчэпкі ад COVID-19. Колькі каштуюць вакцынныя туры?

Вакцына «Спутнік V», якую пераважна выкарыстоўваюць у Беларусі, пакуль што не прызнаная СААЗ, што значна ўскладняе падарожжы. А некаторыя папросту больш давяраюць заходнім прышчэпкам. Некаторыя краіны пачалі прадаваць туры для вакцынацыі за мяжой, у тым ліку такія туры прадаюць у Расіі. DW паглядзела, колькі каштуе з'ездзіць па прышчэпку, якая адкрывае межы.

Часцей за ўсё ў Расіі прапануюць паездкі ў Сербію, якая бясплатна прышчапляе замежнікаў прэпаратамі BioNTech/Pfizer, AstraZeneca і Sinopharm.

Пуцёўка на тры дні, уключаючы пералёт, пражыванне, харчаванне, медыцынскую страхоўку і трансфер, каштуе каля €570.

Таксама ёсць туры для вакцынацыі ў Германію. Паездка ў Мюнхен з вакцынацыяй адной дозай прэпарата Pfizer/Biontech (неабходна дзве дозы) абыдзецца ў 580 еўра з чалавека, у Бадэн-Бадэн для вакцынацыі монадозай Johnson & Johnson — 870 еўра з чалавека. Кошты ўключаюць вакцынацыю, афармленне медыцынскага запрашэння, а вось пералёт, пражыванне і паслугі перакладчыка аплачваюцца дадаткова.

Чытайце таксама: Піневіч пра Pfizer: Нічым не лепшая за «Спутнік»

У СААЗ усё яшчэ ёсць прэтэнзіі да вытворчасці «Спутніка V». Калі вакцыну ўхваляць?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930