Знайсці
22.09.2021 / 14:47

Мама Рамана Пратасевіча: «Мой сын не здраднік!»

Ужо чатыры месяцы Раман Пратасевіч знаходзіцца пад вартай. За гэты час ён паспеў даць некалькі інтэрв’ю дзяржаўным ці прадзяржаўным СМІ, аднавіць свой твітар і нават запусціць тэлеграм-канал (які, праўда, маўчыць з 9 верасня). Бацькі Рамана адмаўляюцца ад інтэрв’ю. Але Наталля Пратасевіч, мама вязня, дала «Нашай Ніве» кароткі камент пра сына.

Павялічыць

«Мы звязваемся з Раманам праз тэлеграм, недзе раз на два дні. Я магу напісаць яму, спытаць як справы, як самаадчуванне, штосьці такое. Літаральна нейкія агульныя побытавыя пытанні і моманты. На пытанні, пра якія яму нельга гаварыць, ён проста не адказвае. 

Часам Раман просіць перадаць нешта з ежы, цыгарэты. Вось нядаўна прастыў, передавалі лекі. Перадавалі і кнігі: штосьці пра Чарнобыль, статыстычнае выданне, фантастыку, нешта па псіхалогіі.

Мая дачка, сястра Ромы, яму закідвала грошы, рэчы. Рамана ж затрымалі ў маі, ён апынуўся без цёплых рэчаў зусім. І ў яго не было ані абутку, ані курткі, мы набывалі гэтыя рэчы і дачка перадавала іх. Яна перадае яму і перадачы з ежай.

Перадачы аддаюцца ў пэўным месцы пэўным людзям, якія яго ахоўваюць на той кватэры, дзе жыве Раман. Сястра не мае магчымасці ўбачыць яго пры гэтым. Гэтыя людзі забіраюць рэчы і перадаюць Раману. Мы нават не ведаем дакладна ён знаходзіцца ў кватэры ці ў доме. Ведаем толькі што пад хатнім арыштам. Рома жыве з Сафіяй разам, прынамсі так кажа нам».

Па інфармацыі «НН» следчыя дзеянні з Раманам Пратасевічам апошнія два месяцы не праводзяцца.

«Яго цяпер нікуды не выпускаюць. Ніякіх прагулак, выхадаў на вуліцу. Ён проста знаходзіцца ў памяшканні», — кажа Наталля Пратасевіч.

«Я ведаю, што мой сын не здраднік. Ён ніколі здраднікам не быў і ім не з’яўляецца. А тое, што адбываецца зараз, то я не думаю, што сын выдае нейкія сакрэты ці кагосьці раскрывае ці кагосьці падстаўляе. Гэта і раней пацвярджалі людзі: Раман агучваў тое, што адпаведныя беларускія органы і так ведалі, — упэўненая маці Рамана. — 

Мой сын па прыродзе сваёй чалавек не такі. Каб бы ён такім, ці баязліўцам, то не ўдзельнічаў бы ва ўсім тым, і не займаўся б тым, чым займаўся». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31