Знайсці
20.09.2021 / 20:16РусŁacБел

Лукашэнка раздаў медалі і падзякі Гігіну, Шпакоўскаму, Баравіку і Дзерману

Гігін, Мусіенка і Шпакоўскі ўзнагароджаны медалямі, падзяка Лукашэнкі аб'яўлена Аўдоніну, Баравіку і Дзерману.

Яны ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» і ўдастоены падзякі за «значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на абарону суверэнітэту, забеспячэнне стабільнасці і бяспекі Рэспублікі Беларусь, кансалідацыю беларускага грамадства».

Медалём «За працоўныя заслугі» ўдастоены дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вадзім Гігін, кіраўнік аналітычнага цэнтра EcooM, член праўлення грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Сяргей Мусіенка, дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы «Актуальная канцэпцыя» Аляксандр Шпакоўскі.

Падзяка аб'яўлена старэйшаму навуковаму супрацоўніку аддзела ўнутрыпалітычнага аналізу ўпраўлення ўнутранай палітыкі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксею Аўдоніну, палітолагу, дырэктару таварыства з абмежаванай адказнасцю «Гарадскі цэнтр пераводаў» Вадзіму Баравіку, навуковаму супрацоўніку дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Аляксею Дзерману.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930