Знайсці
19.09.2021 / 20:56РусŁacБел

У Ізраілі сцвярджаюць, што трэцяя доза COVID-вакцыны абараняе ад «Дэльты»

Досвед Ізраіля даказаў, што трэцяя доза вакцыны ад каранавіруса абараняе ад штама «Дэльта». Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Ізраіля Ніцан Гаравіц.

AP

Заява была зроблена пасля таго, як у ЗША вырашылі рэкамендаваць рэвакцынацыю супраць COVID людзям ад 65 гадоў або з групы высокай рызыкі, паведамляе Times of Israel.

Горавіц заявіў, што дакумент, прадстаўлены камітэту Упраўленнем па кантролі за прадуктамі і лекамі, паказаў, што кампанія рэвакцынацыі ў Ізраілі была ключавой мерай супраць каранавіруса.

«У дакуменце, прадстаўленым экспертамі FDA камісіі ЗША, недвухсэнсоўна гаворыцца, што Ізраіль з'яўляецца выразным доказам таго, што трэцяя вакцына эфектыўная ў барацьбе з дэльтай», — паведаміў ён.

Даныя Ізраіля, прадастаўленыя FDA, паказваюць, што эфектыўнасць вакцыны зніжаецца прыкладна праз шэсць месяцаў. Міністэрства аховы здароўя вырашыла прапанаваць 3-ю прышчэпку ад каранавіруса ўсім людзям ва ўзросце ад 12 гадоў і старэйшым.

«Ізраіль вырашыў дзейнічаць адказна і хутка, каб змагацца з ростам захворвання, і дадзеныя паказваюць на высокую эфектыўнасць бустарнай вакцыны, якая аднаўляе абарону ад каранавіруса», — заявілі ў Міністэрстве.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031