Знайсці
16.09.2021 / 14:52

«Каб былі ўсе адно»: мітрапаліт Юзаф Станеўскі заклікаў маліцца за беларускі народ

На сайце catholic.by апублікавалі зварот прызначанага арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Юзафа Станеўскага да духавенства і вернікаў архідыяцэзіі. Ён будзе зачытаны таксама ў касцёлах Беларусі ў нядзелю падчас імшы.

Павялічыць

У звароце новы мітрапаліт зазначае, што «Бог кліча мяне да новага служэння ў сталіцы нашай дзяржавы ў самым цэнтры Еўропы, у Касцёле з багатай і слаўнай гісторыяй, якую пісалі яго духавенства і вернікі, дастойныя папярэднікі на катэдры Мінска і Магілёва, у тым ліку сведка веры нашага часу святой памяці кардынал Казімір Свёнтэк. Усё гэта вельмі абавязвае і ўскладае вялікую адказнасць, што, трэба прызнацца, на нейкі час нават спалохала мяне».

Разам з тым ён просіць вернікаў і духавенства прыняць яго, а таксама просіць «аб малітве за Папу Францішка, біскупаў і духавенства, вернікаў архідыяцэзіі, за нашу краіну і наш народ, каб мы сапраўды маглі выканаць жаданне нашага Збаўцы Езуса Хрыста, аб чым Ён так горача прасіў Нябеснага Айца падчас апошняй вячэры: «Каб усе былі адно».

Служыў у войску, сустракаў Кандрусевіча на мяжы. Што вядома пра арцыбіскупа Юзафа Станеўскага

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: арцыбіскупа Станеўскага некарэктна называць кіраўніком усіх беларускіх католікаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31