Знайсці
16.09.2021 / 12:08РусŁacБел

Беларускі дом ва Украіне: пяцёра беларусаў былі выкліканыя ў СБУ

Арганізацыя паведаміла, што ў цяперашні момант у Службе бяспекі Украіны «на размове» былі пяцёра беларусаў. 

Сярод іх валанцёрка Алёна Жаркевіч, якая займалася дапамогай беларусам, што апынуліся ва Украіне без жылля і дакументаў. 

Разам з ёй затрыманы былы беларускі сілавік, які тройчы быў на сутках і трапіў пад крымінальны пераслед. 

Да беларусаў выехаў адвакат.

Беларускі дом ва Украіне пазней паведаміў, што Алену Жаркевіч адпусцілі. Таксама выйшаў беларус Віталь Таргонскі, піша «Вясна». 

Са словаў прадстаўнікоў СБУ, беларусам нічога не пагражае: 

«Экс-капітану беларускай міліцыі Ягору Емельянаву і валанцёру Беларускага дома ў Украіне Алене Жаркевіч нічога не пагражае. Іх выклікалі супрацоўнікі СБУ для прафілактычнай гутаркі. Ніякіх артыкулаў ім не інкрымінуюць».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930