Знайсці
13.09.2021 / 18:45РусŁacБел

У пасёлку Тарасава пад Мінскам працавала падпольная друкарня, якая выпускала прадукцыю для руху за грамадзянскія правы

У Мінскім раёне выяўлена падпольная друкарня: канфіскавалі прадукцыю ў колерах нацыянальнага сцяга, уладальнік затрыманы, паведамляе МУС.

47-гадовы жыхар пасёлка Тарасава Мінскага раёна, будучы кіраўніком вытворча-рэкламнай кампаніі, нібыта вырабляў у сваёй друкарні пад Мінскам сцягі, налепкі, стыкеры і іншую атрыбутыку.

Аператыўнікі канфіскавалі з друкарні сімволіку, а таксама абсталяванне для вырабу і тыражавання друкаванай прадукцыі.

На мужчыну склалі пратакол за «непадпарадкаванне».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930