Знайсці
10.09.2021 / 22:04РусŁacБел

Няфёдава стала заслужанай артысткай

Сёння Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. У спісе ўзнагароджаных 116 чалавек.

Мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Вольга Няфёдава стала заслужанай артысткай.

Улетку 2020-га тэатр пакінулі многія акцёры. Няфёдава была сярод тых, хто асудзіў людзей, што звольніліся.

На сустрэчы з Лукашэнкам у лютым 2021-га Няфёдава плакала, кажучы пра яго выхад з аўтаматам.

Аляксандр Лукашэнка наведаў у лютым Купалаўскі тэатр, пабываў на рэпетыцыі спектакля «Паўлінка» і пагутарыў з артыстамі. Як распавяла актрыса Вольга Няфёдава, цяпер у калектыве працуюць надзейныя, адданыя сваёй справе людзі.

«Стаяла ўжо такое пытанне — радзімы. Не проста сцягі, яшчэ нешта. А менавіта радзімы, якую сапраўды хапнуць і не заўважаць. Тут глабальны момант. Як яны не зразумелі? Чаму яны так купіліся? Здалі за бесцань, не падумаўшы? Я не ведаю…» — эмацыйна выказалася артыстка.

Пазней яна выступіла на адкрыцці крамы алкаголю «Белмытнясэрвіс», што адкрыўся ў Маладзечне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930