Знайсці
08.09.2021 / 15:10РусŁacБел

Лукашэнка ўнёс у парламент закон аб спыненні дамоўленасцяў па рэадмісіі з ЕС. Што будзе з коштамі на візы і з мігрантамі?

Лукашэнка ўнёс у парламент законапраект «Аб прыпыненні дзеяння пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і ЕС аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу». Гэтая дамова прымалася ў пакеце з дамовай аб зніжэнні коштаў на шэнгенскія візы для беларусаў. Пасля яе замарозкі незразумела, што будзе з візамі і з мігрантамі.

baldnews.lt

Паведамляецца, што дакумент падрыхтаваны ў рамках мер у адказ на «недружалюбныя дзеянні, прынятыя ЕС і яго дзяржавамі-сябрамі ў дачыненні да Беларусі».

Пагадненне вызначала механізм перадачы, прыняцця і вяртання асоб, якія парушылі ўмовы ўезду, знаходжання і пражывання. У найбліжэйшы час адпаведныя абавязацельствы афіцыйным Мінскам будуць замарожаныя. Паведамляецца, што такое прыпыненне Беларусь ажыццяўляе ў адпаведнасці з міжнародным правам.

Рэадмісія — гэта згода дзяржавы прыняць назад сваіх грамадзян або замежнікаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі краіны, якія падлягаюць дэпартацыі з іншай дзяржавы.

***

Упершыню аб прыпыненні пагаднення было заяўлена ў канцы чэрвеня. Тады беларускае МЗС паведаміла аб тым, што пачынае рэалізацыю працэдуры прыпынення дзеяння пагаднення аб рэадмісіі з ЕС.

«Мы не можам выконваць свае абавязацельствы ў рамках гэтага пагаднення ва ўмовах уведзеных Еўрасаюзам санкцый і абмежаванняў <…>. Прыпыненне дзеяння пагаднення негатыўна адаб'ецца на ўзаемадзеянні з ЕС у сферы барацьбы з нелегальнай міграцыяй і арганізаванай злачыннасцю», — казалася ў паведамленні МЗС.

Варта зазначыць, што адно з наступстваў адмовы ад пагаднення — гэта магчымае падаражэнне шэнгенскай візы з 35 да 80 еўра, аднак, як каментавала ў канцы чэрвеня прэс-сакратар замежнапалітычнай службы ЕС Набіла Масралі, на кошт шэнгенскіх візаў, гэта не паўплывае: 

«Рашэнне аб прыпыненні дзеяння пагаднення аб рэадмісіі не азначае аўтаматычнага прыпынення дзеяння пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю ў адпаведнасці з артыкулам аб прыпыненні візавага рэжыму», — казала прэс-сакратар.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930