Знайсці
08.09.2021 / 17:41РусŁacБел

Лукашэнка анансаваў з'яўленне ў Беларусі «дзясяткаў самалётаў і верталётаў» з Расіі — але ў нас няма столькі пілотаў. Рускія застануцца? 

На пачатку верасня Лукашэнка сказаў, што найбліжэйшым часам з Расіі прыбудуць дзясяткі самалётаў і верталётаў — «не буду казаць, за якія грошы і што». Беларускія лётчыкі ў каментарыі «Нашай Ніве» заўважаюць, што ў нас не будзе столькі гатовых спецыялістаў для пілатавання ажно «дзясяткаў» самалётаў і верталётаў. 

Але ваенны эксперт Аляксандр Алесін, якому мы задалі гэтае пытанне, лічыць, што гэта толькі «мастацкае прыхарошванне» і ў рэальнасці чакаць дзясяткаў авіяцыйных адзінак не выпадае. 

Су-30СМ, які сёння прыбыў у Баранавічы для фарміравання вучэбна-баявога цэнтра сумеснай падрыхтоўкі Расіі і Беларусі. Фота: тэлеграм-канал міністэрства абароны.

«У нас ёсць кантракт з расіянамі на пастаўку дванаццаці Су-30СМ, з якіх чатыры мы ўжо атрымалі, у 2022-м плануюцца да атрымання яшчэ чатыры, і яшчэ чатыры — не вызначана калі. Я думаю, што тут гаворка менавіта пра гэтыя самалёты, планы былі абвешчаны даўно. Пры гэтым, закупка адбываецца ў крэдыт — агульная цана каля за ўсё каля 600 мільёнаў даляраў, якія прыйдзецца аддаваць», — лічыць Алесін. 

«Таксама ў нас будзе падпісаны кантракт на чатыры ўдарныя верталёты Мі-35м, я так разумею, кантракт на фінальнай ступені», — сказаў Алесін. 

Мі-35М

Аналітык Ягор Лебядок таксама лічыць, што гаворка пра «дзясяткі» наўрад ці імаверная. Але заўважае, што ў Беларусі будзе дзейнічаць сумесны ваенны падрыхтоўчы цэнтр, куды таксама могуць быць пастаўлены самалёты. 

«Сапраўды, нейкія самалёты могуць прыбыць для навучання ў сумесным цэнтры ў Баранавічы, гэта будзе як бы сумесная маёмасць бакоў, або ў лізінгу. Але трэба разумець, што трэніровачныя самалёты хутка выкарыстоўваюць свой абмежаваны рэсурс, калі палёты адбываюцца некалькі разоў на дзень, іх хутка «злятаюць». Расіяне абавязваліся паставіць некалькі такіх самалётаў, гэта асобная пастаўка», — кажа Алесін.

Беларускія ваенныя сустракаюць расійскіх у Баранавічах 8 верасня. Фота: тэлеграм-канал міністэрства абароны.

Такім чынам, эксперты сыходзяцца на думцы, пакуль што заявы Лукашэнкі трэба ацэньваць у рамках старой, наяўнай інфармацыі аб пастаўках. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930