Знайсці
13.08.2021 / 14:14РусŁacБел

Кампанія «Годна» запусціла бясплатны анлайн-курс па вывучэнні беларускай мовы

Грамадская кампанія «Годна» распачала моўнае шоу «Гоман». Гэта анлайн-курс па вывучэнні роднай мовы, што будзе ўключаць у сябе 12 заняткаў. Стваральнікі абяцаюць, што вы станеце вольна гаварыць па-беларуску, калі пройдзеце ўсе заняткі.

Першы выпуск прысвечаны словам вітання, развітання, просьбы і падзякі.

Ён ужо дасяжны на ютуб-канале: https://youtu.be/a7SRpOGBNSM

Вядоўцы — Андрусь Такінданг і Аляксей Шэін.

Мэта праекта простая і складаная адначасова: зрабіць так, каб беларусы маглі вольна карыстацца беларускай мовай у любой сітуацыі.

З цягам часу з’явяцца 12 заняткаў. Публікаваць іх будуць на ютуб-канале «Годна», таму раім падпісацца на яго ўжо цяпер, каб нічога не прапусціць.

У межах курса стваральнікі праекта сабралі самае важнае пра беларускую мову. Тут ёсць і карысны кантэнт, і моўны гумар, і цікавосткі пра Беларусь, і выбарка найлепшага з нашай культуры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930