Знайсці
03.08.2021 / 12:53РусŁacБел

Адвакацкае бюро высока ацанілі на міжнародным узроўні. А ў Беларусі яго заснавальніца застаецца «пад крыміналкай»

Беларускае адвакацкае бюро «ВМП Уласава, Міхель і Партнёры» па ацэнцы міжнароднага рэйтынгу IFLR 1000 стала лідарам у абедзвюх намінацыях: Financial & Corporate и Project Development. Пры гэтым у Беларусі, па новым законе аб адвакатуры, бюро ў хуткім часе павінны ліквідаваць.

Лілія Уласава. Фота TUT.BY

У лютым пазбавілі ліцэнзіі адваката і кіруючага партнёра бюро Канстанціна Міхеля. Больш за тое, заснавальніца бюро, вядомая юрыстка Лілія Уласава, застаецца фігуранткай крымінальнай справы. 

Яна ўваходзіла ў прэзідыум Каардынацыйнай рады, а 31 жніўня яе затрымалі і амаль два месяцы пратрымалі ў СІЗА. Яна была сярод удзельнікаў сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ. Пасля вызвалення Уласава заявіла:

«Я не з’ехала, бо мне здавалася, што гэта будзе выглядаць як здрадніцтва».

На яе думку, дамаўляцца з уладамі можна было адразу пасля выбараў, і Каардынацыйная рада да гэтага заклікала — сесці за стол перамоваў і знайсці варыянты пераходнага перыяду. Але рэпрэсіі супраць мірных грамадзян прыпынілі магчымасць перамоваў.

«Таму што дзейная ўлада лічыць, што пайсці на перамовы ці на саступкі — гэта праява слабасці. Улада дэманструе сваю сілу і нарошчвае агрэсію. Пакуль гэта іх адзіная стратэгія супрацьстаяння народнаму пратэсту. Але ігнараваць і душыць народ доўга немагчыма, сітуацыя мусіць нейкім чынам вырашыцца», — адзначала юрыстка ў інтэрв’ю TUT.BY.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930