Знайсці
01.08.2021 / 10:27РусŁacБел

Французскі баксёр зладзіў забастоўку на рынгу пасля таго, як яму прысудзілі паразу

Баксёр з Францыі Мурад Аліеў адмовіўся сыходзіць з рынга пасля паразы ў чвэрцьфінале Алімпіяды.

Падчас бою з з брытанскім баксёрам Аліева дыскваліфікавалі: рэферы палічыў, што той наўмысна наносіў суперніку ўдары галавой. Баксёр не пагадзіўся з такім рашэннем і адмовіўся пакідаць рынг.

Аліеў сядзеў у куце рынга каля 30 хвілін. Пасля пайшоў за арганізатарамі, але праз 15 хвілін вярнуўся. Ён заставаўся на рынгу яшчэ каля 15 хвілін, пасля чаго завяршыў забастоўку.

«Гэта быў мой спосаб паказаць, што рашэнне было несправядлівым. Я хацеў змагацца з усёй гэтай несправядлівасцю… Я трэніраваўся ўсё сваё жыццё для гэтага і прайграў з-за рашэння аднаго рэферы», — заявіў баксёр.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930