Знайсці
05.07.2021 / 17:11

«Я не за сябе, я за беларускі народ прашу…» Агурбаш папрасіла дапамогі ў Пуціна

Спявачка Анжаліка Агурбаш, выдачы якой патрабуюць беларускія ўлады, вырашыла папрасіць дапамогі ў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Тэкст звароту артысткі публікуе News.ru.

«Уладзімір Уладзіміравіч, трэба спыніць тую ступень тэрору і агрэсіі, якая цяпер адбываецца ў дачыненні да беларускага народа. Я не за сябе, я за беларускі народ прашу вас дапамагчы спыніць гэтае беззаконне. Цяпер Беларусь губляе найлепшых прадстаўнікоў нацыі. Яны сядзяць у турме, пад следствам. Гэтая сітуацыя вельмі сур'ёзная, таму што Аляксандр Рыгоравіч на сёння проста губіць Беларусь і губіць беларусаў», — звярнулася да Пуціна Агурбаш.

Раней артыстка заявіла, што нікуды з'язджаць не плануе, бо абсалютна ўпэўненая ў сваёй невінаватасці. Яна лічыць, што два артыкулы, па якіх супраць яе распачалі крымінальную справу, «нікчэмныя» і не маюць да яе ніякага дачынення.

Таксама Агурбаш пацвердзіла, што выходзіла мінулым летам да амбасады Беларусі ў Маскве, калі ў краіне праходзілі мітынгі пасля выбараў. Аднак яна не лічыць, што гэта можна назваць мітынгам: ля будынка амбасады, па яе словах, збіраліся неабыякавыя беларусы, якія жывуць у Маскве.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30