Знайсці
24.06.2021 / 09:53РусŁacБел

Жонка Андрэя Пачобута расказала пра стан зняволенага мужа

Жонка гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута Аксана падзялілася ў сваім фэйсбуку інфармацыяй пра стан мужа-палітвязня.

«Апошні ліст прыйшоў 14 чэрвеня, напісаны 8.06, дзе ён піша, што самаадчуванне пагаршаецца і збіваецца сардэчны рытм. Зараз знаходзіцца ў інфекцыйнай камеры пад наглядам. Калі паўторны тэст [на каранавірус] 29 чэрвеня будзе адмоўным, то перавядуць у звычайную камеру, дзе тым не менш каранцін будзе для яго працягвацца».

Аксана таксама паведаміла, што Андрэй прымае медыкаменты, тэмпература ў яго ў норме.

Андрэй Пачобут знаходзіцца за кратамі ад 25 сакавіка (арт. 130 — г.зв. «рэабілітацыя нацызму»).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930