Знайсці
16.06.2021 / 14:59РусŁacБел

У Гродзенскай вобласці пройдуць вучэнні з удзелам войск тэрытарыяльнай абароны

Камандна-штабныя вучэнні з удзелам войскаў тэрытарыяльнай абароны пройдуць у бліжэйшы час у Гродзенскай вобласці. Яны прадоўжаць серыю вучэнняў, якія прайшлі ўжо ў Магілёўскай вобласці і цяпер праходзяць у Брэсцкай вобласці.

Аб гэтым паведаміў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін па выніках сустрэчы па пытаннях тэрытарыяльнай абароны ў Лукашэнкі, піша БелТА.

Ён расказаў пра вучэнні тэрытарыяльнай абароны ў Магілёўскай вобласці, калі былі сфарміраваны адначасова 3 штабы раёнаў, мабілізаваны 3 батальёны.

Заўтра пачынаюцца камандна-штабныя вучэнні з тэрытарыяльнай абаронай у Брэсцкай вобласці, дзе сфарміраваны штаб зоны Брэсцкай вобласці і штаб аднаго раёна, два батальёны і адна стралковая рота тэрытарыяльных войскаў. «З 17 чэрвеня яны пачнуць актыўную фазу выканання задач вучэння», — сказаў Віктар Хрэнін.

«У найбліжэйшай будучыні такі ж комплекс мерапрыемстваў чакае Гродзенскую вобласць», — дадаў ён.

Таксама значным мерапрыемствам падрыхтоўкі Узброеных Сіл будзе вучэнне «Захад-2021» у верасні гэтага года, дзе плануецца задзейнічаць і войскі тэрытарыяльнай абароны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031