Знайсці
15.06.2021 / 12:11РусŁacБел

Для лідара Gods Tower пракурор патрабуе тры гады хіміі

Менавіта столькі просіць пракурор для лідара гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава за абразу чыноўніка.

Працэс ідзе сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля, паведамляюць праваабаронцы.

Музыку абвінавачваюць у абразе ў фэйсбуку прадстаўніка ўлады — старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя.

Уладзіслаў патлумачыў, што, на ягоную думку, кіраўнік вобласці не выконваў сваіх абавязкаў, бо не мог адказаць на пытанні людзей, да якіх выйшаў 16 жніўня. Пакідаючы каментар у Facebook, Наважылаў меў на ўвазе зборны вобраз чыноўніка — адсылка да Салтыкова-Шчадрына і Чукоўскага.

«Я ж не вінаваты, што ў яго аказалася такое пяючае прозвішча», — сказаў Наважылаў.

Пацярпелы на суд не з'явіўся, падаў заяву, што не можа з'явіцца з прычыны службовай занятасці.

Абвешчаны перапынак да 21 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930