Знайсці
01.08.2020 / 20:045РусŁacБел

Скокі з верталётаў, БТРы ў Свіслачы: у Мінску адзначылі Дзень дэсантніка ФОТА

У цэнтры Мінска сёння было шмат дэсантнікаў. Дзень ПДВ традыцыйна адзначаюць 2 жніўня, але сёлета асноўныя гулянні ў сталіцы зладзілі на дзень раней. З надвор'ем пашанцавала: яно выдалася сонечным. Фатограф tut.by паглядзеў, як гэта было.

2 жніўня ў Беларусі адзначаць 90-годдзе паветрана-дэсантных войскаў. У Мінску асноўныя гулянні прайшлі 1 жніўня з 10.00 да 14.00. Асноўнай пляцоўкай стаў праспект Пераможцаў, ля Палаца спорту. На выступы вайскоўцаў прыйшло нямала мінчукоў, многія былі з дзецьмі.

Вайскоўцы дэсантаваліся з верталёта на зямлю і ў Свіслач, паказалі трэніроўкі па рукапашным баі і баявыя эпізоды.

Самым відовішчным быў, напэўна, «вальс машын на вадзе». БТР ужо другі раз выйшлі ў Свіслач, у першы раз мінчукі бачылі такую карціну тыдзень таму, падчас рэпетыцыі вайскоўцаў.

Фота Дзмітрыя Брушко, tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930