Знайсці
21.04.2020 / 23:22 17

«Я падумаў, што санаторый — найлепшы варыянт схаваць 75-гадовую маму ад каранавіруса». Цяпер яна на ШВЛ

Галіна Грудская — былая старшыня суда Мастоўскага раёна. Цяпер ёй 75 гадоў, яна ўжо даўно выйшла ў адстаўку.

Галіну Грудскую, якая адпачывала ў санаторыі пад Камянцом, шпіталізавалі з каранавірусам. Цяпер жанчына ў рэанімацыі бальніцы Мастоў на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Яе сын упэўнены — маму заразілі ў санаторыі.

Фота Надзеі Бужан.

«Мама адпачывала ў санаторыі «Белая Вежа», гэта пасёлак Прыазёрны Камянецкага раёна. Я падумаў, што гэта найлепшы варыянт схаваць чалавека ад каранавіруса: дзяржаўная установа, ёсць медперсанал… — расказвае Ігар, сын Галіны Іванаўны.

— У другой палове сакавіка пазваніў у санаторый, распытаў, як абстаноўка. Адказалі, што ўсё добра, праблем няма. Праз пару дзён я пазваніў ім яшчэ раз — зноў кажуць, што ўсё добра. У выніку 26 сакавіка я на машыне павёз туды маму».

Усё было нармальна, кажа Ігар, нават атрымалася дамовіцца на асобны нумар для яго мамы.

Але 9 красавіка Галіна Грудская пазваніла сыну і паскардзілася на тэмпературу. Па яе словах, было 38,4.

«Ёй калолі «трайчатку», пасля антыбіётыкі. Я пазваніў у санаторый, кажу: зрабіце аналіз на каранавірус. Мне адказваюць, маўляў, няма магчымасці. Кажу: званіце ў Брэст, хай адтуль едуць з аналізам! — узгадвае Ігар. — У выніку з Брэста прыехалі, аналіз узялі.

13 красавіка маму трэба было забіраць. Аналіз яшчэ не быў гатовы. Мы прасілі, каб яе пакінулі ў санаторыі, але маму выпісалі. Ну і сама яна, як усе бабулі, заставацца не асабліва хацела: паехалі дадому, маўляў, там разбярэмся.

Маму я забраў. А на наступны дзень тэлефануюць з Брэста: аналіз на каранавірус станоўчы».

Ігар упэўнены: Галіну Іванаўну заразілі ў санаторыі. Больш няма дзе, сцвярджае мужчына.

«Да таго ж мама казала, што калі яна была там, у санаторыі былі яшчэ людзі з тэмпературай. Ці рабілі каму з іх аналіз на «карону» і што ён паказаў — такой інфармацыі я не маю», — кажа Ігар.

14 красавіка Галіну Грудскую забралі ў бальніцу Мастоў, на наступны дзень перавялі ў рэанімацыю. Па словах сына, сёння жанчына ляжыць на ШВЛ, яе стан вельмі кепскі.

«Мне таксама зрабілі аналіз, пратрымалі тры дні ў боксе, пакуль не прыйшоў вынік. Вынік адмоўны. Мяне адпусцілі, але я падпісаў паперу аб самаізаляцыі, цяпер мы ўсёй сям’ёй на хатнім каранціне», — кажа Ігар.

Прэтэнзіі ў мужчыны ў асноўным да кіраўніцтва санаторыя.

«Мясцовыя ўлады робяць што могуць, да іх пытанняў няма. Проста ніхто не ведае, як з гэтым змагацца.

Але што там адбылося ў санаторыі? Чаму дапусцілі вірус? Я думаю, праблема ў кіраўніцтве санаторыя. Можа, яны спалохаліся і не паведамілі куды трэба, што ў іх успышка — і маем тое, што маем, — мяркуе Ігар. — Ніякі Лукашэнка не вінаваты, хоць яго і пляжаць паўсюль. Адзін чалавек за ўсёй мільённай краінай сачыць не можа. Праблема на месцах. Сядзяць людзі без мазгоў, баяцца за свае пасады і свае грошы, вось і ўсё».

Пакуль стан Галіны Грудскай застаецца цяжкім. Па словах сына, доктар кажа, што «прагноз — спадзявацца на лепшае».

«Але я гэта так не пакіну. Як бы ўсё не скончылася, я ў любым выпадку буду падаваць у суд на санаторый»,— запэўнівае Ігар.

Цяпер санаторый закрыты да 1 мая. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміла Любоў Лышчык, маркетолаг «Белай Вежы»:
«Не працуем да 1 мая. Прычына? Такая як і ва ўсіх астатніх, каранавірус». 
Лышчык паведаміла, што пацыентаў з тэмпературай правяралі на каранавірус, але вынікаў яна не ведае. Але сёння ў санаторыі ніхто не адпачывае — апошні чалавек выехаў 17 красавіка.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31