Знайсці
12.04.2019 / 13:59

Міністр культуры Расіі папрасіў абараніць у Беларусі рускую мову

Павялічыць

kremlin.ru

Міністр культуры Расіі Уладзімір Мядзінскі папрасіў свайго беларускага калегу Юрыя Бондара надаць асаблівую ўвагу абароне рускай мовы. Сустрэча праходзіць у пятніцу на сумесным пасяджэнні калегій міністэрстваў культуры Расіі і Беларусі, піша ТАСС.

«Апошнім часам у СМІ ўсё часцей з'яўляецца інфармацыя аб тым, што руская мова знікае з шыльдаў, на спартыўных мерапрыемствах шыльды на англійскай і беларускай <…> Я б вельмі прасіў… каб гэтая найважнейшая частка нашага культурнага гуманітарнага супрацоўніцтва [падтрымка рускай мовы] аказалася ў фокусе міністэрства культуры [Рэспублікі Беларусь]», — адзначыў Мядзінскі.

Паводле яго слоў, пытанне мовы — гэта тое, што аб'ядноўвае абедзве краіны і з'яўляецца велізарнай сумеснай працай.

У сваю чаргу міністр культуры Беларусі Юрый Бондар заявіў, што рускай мове ў Беларусі «нічога не пагражае».

«Наадварот, мы сёння думаем над дзяржаўнымі праграмамі па папулярызацыі беларускай мовы. Пераважная большасць насельніцтва Беларусі размаўляе на рускай мове, выхаваная на высокіх ідэалах рускай літаратуры <…> Я не магу ўявіць такой сітуацыі, калі руская мова будзе чужой для беларускага народа і Беларусі», — запэўніў міністр.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30