Ірына Крыўко з Сянна ўпершыню выйграла срэбра Кубка свету па біятлоне
Біятланістка Ірына Крыўко ўпершыню выйграла медаль на этапе Кубка свету. Яна ўзнялася на другую ступеньку п'едэсталу ў мас-старце ў Ансі (Францыя). Да гэтага найлепшым вынікам беларускі на Кубку свету было 9-е месца ў пас'юце на мінулым тыдні ў Хахфільцэне.
Выйграла этап францужанка Жусціна Брэза. Гэта яе першая перамога, але раней яна мела 5 срэбных і бронзавых медалёў.
Дасведчаная Лаура Дальмаер (Нямеччына) заняла трэцяе месца, яна трапіла ў тройку 38-ы раз.
Ірыне Крыўко 26 гадоў, яна родам з Сянна (Віцебская вобласць).
Свае выступы ў Кубку свету яна распачала ў сезоне 2011—2012, калі заняла 98-е месца. Яе вынікі паступова раслі, але і ў сезоне 2016—2017 яна стала толькі 39-й са 185 пунктамі.
0
0
0
0
0
0
Сабаленка адстае ад Свёнтак амаль на 3500 балаў
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Мядзведзеў паабяцаў ядзерны ўдар па еўрапейскіх сталіцах у выпадку адпраўкі войскаў ва Украіну
 15
«Два хлопцы з інваліднасцю нарабілі справаў». Уладальнік сабак, якія напалі на інваліда, лічыць сітуацыю не такой драматычнай
 2
Што за суддзя, які збег з Польшчы да Лукашэнкі? Томаш Шміт датычны да зліву кампрамату на калег
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера