Знайсці
04.07.2008 / 12:05

Крывавы салют

У Менску падчас канцэрту-сьвяткаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці грымнуў выбух. Здарэньне дзіўна нагадвае аналягічныя выбухі напярэдадні выбарчай кампаніі 2006 году. Фотарэпартаж зь месца здарэньня.

У Менску падчас канцэрту-сьвяткаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці грымнуў выбух. Спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаваньне, начыненае балтамі і гайкамі. 65 асобаў параненыя. Міліцыя пакуль шукае вінаватага сярод пацярпелых. Яна зьвярнулася да грамадзян, якія знаходзіліся на месцы здарэньня і здымалі тое, што адбывалася, з просьбай аб спрыяньні ў вышуку злачынцаў. Здарэньне дзіўна нагадвае аналягічныя выбухі напярэдадні выбарчай кампаніі 2006 году.

На месцы начнога здарэньня ў Менску знойдзена яшчэ адна — неразарваная — самаробная выбуховая прылада, паведамілі БелаПАН ва ўпраўленьні інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС.

Як сказаў 4 ліпеня на апэратыўнай нарадзе міністар унутраных спраў Уладзімір Навумаў, цяпер праводзіцца экспэртыза дзьвюх знойдзеных выбуховых прылад і асколкаў. Міністар разлічвае, што знаходка можа паўплываць на хуткасьць расьсьледаваньня.

У. Навумаў выказаў упэўненасьць у тым, што грамадзкі парадак падчас астатніх сьвяточных мерапрыемстваў будзе забясьпечаны. Зьменаў у праграме сьвяткаваньняў ня будзе.

Міліцыя зьвярнулася да грамадзян, якія знаходзіліся на месцы здарэньня і здымалі тое, што адбывалася, з просьбай аб садзеяньні праваахоўным органам у вышуку злачынцаў.

* * *

У Менску падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці на канцэрце ля стэлы «Менск — город-герой» грымнуў выбух.

Як сьведчаць відавочцы, выбух быў нягучны. Асноўная маса ўдзельнікаў сьвяткаваньня ў грукаце музыкі нават не дазналася пра яго. Канцэрт не спынялі.

Паводле зьвестак мэдыкаў, пацярпелыя паступалі ў бальніцы з 0:30 до 4:00. Ва ўсіх клініках, куды паступілі пацярпелыя, знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі.

Асноўная працоўная вэрсія МУС -- "хуліганства".

Здарэньне дзіўна нагадвае аналягічныя выбухі напярэдадні выбарчай кампаніі 2006 году. Тады ў Віцебску здарылася некалькі выбухаў. Таксама без ахвяраў, таксама самаробных прыладаў. Сьледчыя падазравалі супрацоўніка КДБ, але пасьля абвінавачаны быў выпушчаны.

* * *

Адразу пасьля выбуху на месцы здарэньня аказаўся А. Лукашэнка, які пацікавіўся станам пацярпелых.

Міліцыя і супрацоўнікі КДБ шукаюць арганізатараў выбуху, начальнік менскага ГУУС Аляксандар Куляшоў зазначае, што адпрацоўваюцца ўсе вэрсіі. Мяркуецца, што аўтар выбуху знаходзіцца сярод пацярпелых.

* * *

Праваахоўчыя органы шукаюць смуглага мужчыну, які можа мець дачыненьне да выбуху.

Пасьля здарэньня ля стэлы на праспэкце Пераможцаў шпіталізавана 65 чалавек.

Як паведаміла "Інтэрфаксу" маці двух пацярпелых, супрацоўнікі міліцыі, праводзячы апытаньне сьведкаў здарэньня, расказалі, што многія зь пацярпелых бачылі смуглага мужчыну, які неўзабаве перад выбухам пакінуў пад елкай пакет.

У большасьці пацярпелых асколачныя раненьні рук і ног, многія знаходзяцца ў цяжкім стане.

Адзін з блогераў сьведчыць, што выбухам аднаму хлопцу адарвала нагу, дзяўчыне – пальцы ног. Блогеры таксама зьвяртаюць увагу на вялікую колькасьць машын хуткай дапамогі, што апэратыўна прыбылі на месца здарэньня.

* * *

Адзін зь лідэраў Аб'яднаных дэмакратычных сілаў Сяргей Калякін не выключае, што выбух мог быць правакацыяй уладаў:

«У мяне ёсьць пэўныя сумненьні на гэты конт. А можа, камусьці ва ўладных структурах было выгадна зрабіць такую правакацыю перад парлямэнцкімі выбарамі, каб узбудзіць чарговую хвалю псыхозу, паспрабаваць абвінаваціць апазыцыю і пачаць закручваць гайкі па ўсіх кірунках. Калі такое будзе адбывацца, то ў мяне будзе болей сумненьняў, а ці ня маюць да гэтага дачыненьня ўладныя структуры. Але высновы пакуль рабіць рана».

Фота forum.onliner.by

На месцы здарэньня. 4 ліпеня.

Фатаздымкі Беларусь-ФОТА

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30