Знайсці
07.05.2015 / 15:183РусŁacБел

Нашаніўцы Марціновіч, Гардзіенка і Панкавец — сярод пераможцаў конкурсу «Вольнае слова»

Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) падвяла вынікі творчага конкурсу «Вольнае слова» 2015 года. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбылася 7 мая ў Мінску.

Ягор Марціновіч быў уганараваны за расследаванне размеркавання зямлі пад катэджы ў Драздах.

Намеснік рэдактара «Нашай Нівы» Зміцер Панкавец з дыпломам.

Як правіла, імёны фаварытаў гэтага штогадовага конкурсу БАЖ становяцца вядомыя на традыцыйнай цырымоніі 3 мая — у Сусветны дзень свабоды прэсы. Аднак сёлета гэты дзень выпаў на нядзелю, таму журы конкурсу на чале з Юрыем Карманавым вырашыла перанесці ўрачыстасці на 7 мая. 

У намінацыі «Інфармацыйны жанр» перамог Зміцер Лукашук («Еўрарадыё») з рэпартажам пра тое, як ягоны СМІ дапамог вызваліць з палону васьмярых украінскіх салдатаў. Другое месца ў Лідзіі Міхеевай («Беларускі журнал»)

Нашанівец Зміцер Панкавец здабыў 3-е месца з матэрыялам «Ментаўская дзяржава дастала» пра салідарнасць фанатаў БАТЭ з Украінай і рэпрэсіі супраць іх з боку міліцыі.

У катэгорыі «Аналітычныя жанры» найлепшым прызналі матэрыял карэспандэнта часопіса «Таймер» Паўла Свярдлова з пра стаўленне мінскіх уладаў да веласіпедыстаў і праблемы веласіпеднай інфраструктуры ў сталіцы. 2-е і 3-е месцы ўзялі галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч і аўтар «Беларускага журнала» Севярын Квяткоўскі.

Аўтар мультымедыйнага гістарычнага праекта 90's Раман Стафаненка з матэрыялам пра арганізацыю «Белы легіён», якая дзейнічала ў 1990-х, стаў пераможцам у намінацыі «Дэбют». Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна Вольга Шыракаступ (IntexPress, Баранавічы) і Настасся Роўда («Рэгіянальная газета», Маладзечна).

У намінацыі «Мастацка-публіцыстычныя жанры» першынстваваў Зміцер Галко («Новы час») з матэрыялам пра ўкраінскіх абаронцаў данецкага аэрапорта — «кібаргаў».

Вэб-рэдактар сайта NN.by Алег Гардзіенка другое месца з матэрыялам «Бітва пад Оршай 1514 г. Рэпартаж з месца падзей».

Таццяна Мацвеева (партал tut.by) заняла трэцяе месца з матэрыялам пра былых сябраў Саюза беларускіх патрыётаў (1945—1947) Антона і Алесю Фурсаў.

Аўтарам найлепшага матэрыялу ў намінацыі «Расследаванні» стаў Ягор Марціновіч з тэкстам пра чыноўнікаў, якім выдзелілі ўчасткі пад будаўніцтва жылых дамоў на месцы былой вёскі Веснінка ў прэстыжным раёне Мінска — «Дразды №2: поўны спіс чыноўнікаў, якім раздалі зямлі на $10 мільёнаў»

Карэспандэнт «Комсомольской правды» Вольга Дэксніс заняла другое месца з матэрыялам пра работу ў в'етнамскім кафэ «Сайгон» на рынку ў Ждановічах. Спіс пераможцаў замкнула аўтар інтэрнэт-газеты БелаПАН «Белорусские новости» Алена Спасюк з матэрыялам пра «залатыя кампосцеры» ў грамадскім транспарце Мінска. 

Як адзначыў на цырымоніі ўзнагароджання старшыня БАЖ Андрэй Бастунец, сёлета «конкурс яшчэ больш значны для журналістаў, бо за апошні год з-за расійска-ўкраінскага канфлікту і інфармацыйнай вайны расійскіх СМІ журналісцкая прафесія трохі дэвальвавалася».

На конкурс было пададзена больш за 200 работ.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930