Знайсці
17.10.2003 / 13:00РусŁacБел

Згублены архіў Арсеньневай?

На сайце litara.net зьявілася паведамленьне, што ў Амэрыцы быў страчаны архіў Натальлі Арсеньневай.

Аўтар, які схаваўся пад псэўданімам “Паштовы галубок”, цьвердзіць, што каштоўныя паперы згубіліся пры перасылцы амэрыканскай поштай з Кліўленду, дзе дажывала паэтка, у Нью-Ёрк, дзе перахоўваецца большасьць архіваў беларускае эміграцыі. Невядомы аўтар вінаваціць у гэтым архівіста Рады БНР Лявона Юрэвіча, які перасылаў архіўныя дакумэнты поштай заміж таго, каб адвезьці самому ці перадаць з надзейным чалавекам.

Сам Лявон Юрэвіч, зь якім скантактаваўся карэспандэнт “НН”, зазначыў, што ён пра згублены архіў Арсеньневай дакладна нічога ня ведае: чуў хіба ад іншых плёткі наконт гэтага. Асобныя паперы з архіву Арсеньневай захоўваюцца ў зборах БІНіМу, дзе зь імі знаёміўся Л.Юрэвіч, працуючы над кнігай “Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі”. Л.Юрэвіч параіў дазнацца пра справу ў сына паэткі, зьвязацца зь якім пакуль не ўдалося.

АШ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031