Знайсці
20.11.2012 / 10:051РусŁacБел

Падатковая аштрафавала больш за 650 мінчукоў, што не плацілі падаткаў за здачу кватэр

У студзені — кастрычніку 2012 фізічныя асобы, якія здаюць у арэнду жылыя памяшканнi ў сталіцы, пералічылі ў бюджэт 24 млрд рублёў падаткаў.

Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведаміла намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мінску Галіна Гурыновіч. У параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года аб’ём падаткаў узрос на 10 млрд рублёў.

Што да ценявога бізнэсу, то за 10 месяцаў 2012 года падчас праверак выяўлена больш за 650 грамадзян, якія хавалі ад дзяржавы даход ад здачы жылля ў арэнду. Па выніках кантрольных мерапрыемстваў у гарадскую казну налічана 260 млн рублёў.

У агульным аб’ёме падатковых паступленняў ад беларускіх тых, хто здае кватэры, доля мінчукоў складае амаль 43%. Сярод падаткаплатнікаў на здачы жылля ў арэнду ў сталіцы зарабляе 41 181 чалавек.

minsknews.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930