Знайсці
28.09.2012 / 15:302РусŁacБел

«Лістапад» адкрыецца фільмам паводле Быкава

Прэм’ера «У тумане» адбудзецца адразу ў двух кінатэатрах.

Экзістэнцыяльная экранізацыя Быкава, сусветная прэм’ера якой адбылася на Канскім фестывалі, адкрые сёлета фестываль «Лістапад» у Мінску. Фільм пакажуць адначасова ў — «Кастрычніку» і ў Малой зале Палаца Рэспублікі.

«У тумане» — самая доўгачаканая прэм’ера на «Лістападзе».
Упершыню фільм, заснаваны на беларускім матэрыяле, намінаваўся на галоўную ўзнагароду ў Канах. «У тумане» падзеяй яшчэ на цэлым шэрагу буйных кінафестываляў, у тым ліку атрымаў Гран-пры прэстыжнага фестывалю імя Таркоўскага.

«У выпадку з Быкавым, Лазніцу вельмі цікавіла хутчэй філасофія пісьменніка. — тлумачыць сябар рэжысёра Віктар Аслюк. — Сяргей імкнуўся паказаць чалавека, які апынуўся перад цяжкім экзістэнцыйным выбарам, і менавіта гэта ў першую чаргу цікава ў творчасці Быкава».

Крытыкі пісалі, што «У тумане» часам больш нагадвае п’есу, чым фільм. Тым не менш, заходняя крытыка сустрэла фільм з захапленнем.

Паказы адбудуцца 2 лістапада.

ЮУ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031