Знайсці
08.05.2012 / 10:181РусŁacБел

На беларуска-польскай мяжы пачынаюць стварацца чэргі

Вечарам 7 мая ў пунктах пропуску на беларуска-польскай мяжы пачалі стварацца чэргі легкавых і грузавых аўтамабіляў. Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі, гэта можа быць звязана з планаванымі польскім прафсаюзам мытнікаў забастоўкамі.

Іх прызначана правесці 8, 10 і 11 мая.

У сярэдзіне дня 7 мая ва ўсіх шасці пунктах пропуску, дзе магчыма перасячэнне мяжы аўтамабільным транспартам, паводле звестак беларускіх памежнікаў, з абодвух бакоў знаходзілася каля 100 легкавых і грузавых аўтамабіляў.

Па стане на 20 гадзін гэта лічба павялічылася больш чым у два разы.
Найбольшая колькасць легкавых аўтамабіляў знаходзілася ў чарзе на выезд з Беларусі ў пункце пропуску «Брэст — Цярэспаль» — каля 100 аўтамашын.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031