Знайсці
16.04.2012 / 14:366РусŁacБел

На экраны выходзіць фільм жахаў пра Чарнобыль

У інтэрнэце шырыцца пратэст.

У інтэрнэце шырыцца пратэст: фільм «Чарнобыльскія дзёньнікі» эксплуатуе трагедыю, піша Рэната Франка на старонках Corriere della Sera.

​​Жах у горадзе жаху. Такая ідэя рэжысёра Орэна Пэлі, натхнёнага Чарнобылем пры стварэнні сцэнара «Чарнобыльскіх дзённікаў». І гэты выбар справакаваў дыскусію.

Сюжэт фільма даволі банальны. Шасцёра аматараў экстрэмальнага турызму наймаюць гіда, які прывозіць іх у пакінуты людзьмі горад Прыпяць. Падчас прагулак сярод занядбаных будынкаў яны неўзабаве выяўляюць, што яны ў горадзе не адны…

«Калі гэта ўсяго толькі яшчэ адзін жорсткі і вуаерыстычны фільм, ён мне не цікавы, — заявіла ірландка Эдзі Роўч, заснавальніца дабрачыннай арганізацыі Chernobyl Children’s Project International. — Калі я глядзела трэйлер, я хацела адвесьці позірк, Чарнобыль — не месца для цікаўнага падглядання».

«І хоць гэты фільм здымаўся ў Сербіі і Вугоршчыне, ёсць людзі, якім не спадабалася непасрэдная спасылка на Чарнобыль.

Многія наведнікі афіцыйнай старонкі „Чарнобыльскіх дзённікаў“ на Facebook патрабуюць ад Орэна Пэлі накіраваць частку прыбыткаў ад пракату ў дабрачынныя арганізацыі, якія аказваюць дапамогу пацярпелым ад атамнай катастрофы. Некаторыя карыстальнікі выступаюць за байкот фільма», —
піша аўтар артыкулу.

Эндру Косаў з Alcon Entertainment — кампаніі, якая будзе пашыраць фільм у ЗША і некаторых іншых краінах, спрабуе прыглушыць палеміку:

«Гэта popcorn-movie. Не думаю, што да гэтага фільму варта ставіцца занадта сур’ёзна,
і наўрад ці з яго дапамогай хто-небудзь хоча нажыцца на рэальнай катастрофе».

Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031