Знайсці
02.03.2012 / 23:284РусŁacБел

Алег Волчак зняўся ў фільме НТВ

У дакументальна-мастацкай стужцы «Серп і Молах» яму дасталася роля НКВДэшніка.

Падрыхтоўку фільма вядзе вядомы расійскі журналіст Аляксей Півавараў. Зараз ідуць рабочыя здымкі. А прэм’ера адбудзецца восенню 2012 года.

У здымках бралі ўдзел вядомыя акцёры: расійскі Барыс Няўзораў і беларускі Ігар Дзянісаў. Апошні граў «кілера» у фільме «Албанец-3», дзе таксама здымаўся Волчак.

«Серп і Молах» прысвечаны сумным падзеям 30-х гадоў ХХ стагоддзя: калектывізацыі, масавым рэпрэсіям.

Дзя здымачнай групы была створана вёска спецперасяленцаў. Мастакі здолелі ўзнавіць рэальную атмасферу 30-х гадоў.

Падчас перапынкаў высветлілася, што шмат у каго з акцёраў былі рэпрэсаваныя сваякі.

Сам Волчак узгадвае, што сям’я яго айчыма, Аляксандра Засулевіча, таксама патрапіла пад рэпрэсіі.

«Мы здымаліся цэлы дзень у халодным лесе, але ў нас заўсёды была магчымаць папіць гарачай гарбаты, пасядзець у аўтобусе. І я на імгненне ўявіў, як сябе пачувалі людзі, калі іх прывезлі на голыя, неабжытыя мясціны без ежы, вопраткі і жылля», — кажа Алег. Аўтары фільма хочуць нагадаць пра той час, які нельга забываць. На гісторыі трэба вучыцца, каб не паўтарыць памылак мінулага.

Аксана Рудовіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031