Знайсці
31.01.2012 / 15:2213РусŁacБел

«Дызелі замярзаюць проста ў час руху»

ДАІ заклікае кіроўцаў падвоіць увагу ў сувязі з моцнымі маразамі.

Кіроўцам неабходна добра падрыхтаваць аўтамабілі да яшчэ больш моцных маразоў, якія чакаюцца ў бліжэйшы час. Такую рэкамендацыю даюць ва УДАІ МУС Беларусі.

У ДАІ адзначылі, што цяпер супрацоўнікі дарожнай міліцыі арыентаваны перш за ўсё на аказанне дапамогі ўдзельнікам руху, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі на дарозе.

Толькі за мінулыя выхадныя ў Мінскай вобласці Дзяржаўтаінспекцыя аказала дапамогу больш як 20 кіроўцам, аўтамабілі якіх заглухлі з-за нізкай тэмпературы.
У бліжэйшыя дні сіноптыкі прагназуюць яшчэ большае зніжэнне тэмпературы, таму для дызельных рухавікоў неабходна выкарыстоўваць спецыяльнае зімовае паліва. Усім вадзіцелям таксама трэба праверыць якасць ахаладжальнай вадкасці ў сістэме ахаладжэння рухавіка: яе трэба запоўніць антыфрызам або тасолам з адпаведнай тэмпературай замярзання. Важна праверыць і зарад акумулятарнай батарэі, спраўнасць сістэмы ацяплення. Таксама трэба не забыць запоўніць бачок шклоабмывальніка незамярзаючай вадкасцю.

Акрамя таго, ДАІ рэкамендуе аўтаўладальнікам, па магчымасці, адмовіцца ад працяглых паездак на асабістым транспарце.
«Трэба падумаць аб мэтазгоднасці паездак на аўтамабілях з дызельным рухавіком. Як паказвае вопыт, многія з іх замярзаюць непасрэдна ў час руху, адсюль і з’яўляюцца аўтамабілі, якія стаяць на «аварыйках» ва ўсіх палосах дарогі», — адзначаюць у ДАІ. Тым, хто яшчэ не ўстанавіў зімовыя шыны, неабходна «пераабуць» аўтамабіль хоць бы цяпер. Акрамя таго, на зімовай дарозе трэба выбіраць бяспечную хуткасць рыху, гэта значыць улічваць стан праезнай часткі, бачнасць. Неабходна павялічыць дыстанцыю, пазбягаць любых рэзкіх рухаў і манеўраў. «Не забывайце пра рамяні бяспекі, папрасіце аб гэтым усіх у аўтамабілі», — дадалі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Асабліва ўважлівымі павінны быць не толькі вадзіцелі, але і пешаходы. На слізкай дарозе аўтамабіль часам проста не мае тэхнічнай магчымасці своечасова спыніцца. Пераходзіць праезную частку можна, толькі пераканаўшыся, што вадзіцелі заўважылі пешахода і прапускаюць. Вядома, не варта рызыкаваць і перасякаць дарогу ў неналежным месцы. У цёмны час сутак трэба абавязкова абазначыць сябе святловяртальнымі элементамі.-

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031