Знайсці
11.01.2012 / 11:38РусŁacБел

Для разліку арэнднай платы ў рублях будзе ўведзеная асобная базавая велічыня

Падрыхтаваны і практычна ўзгоднены з усімі зацікаўленымі бакамі праект змяненняў ва ўказ № 518, які прадугледжвае ўвядзенне паняцця «базавая велічыня арэнднай платы».

Пра гэта паведаміла дарадца па эканамічных пытаннях Рэспубліканскага фонду садзейнічання развіццю прадпрымальніцтва Таццяна Быкава.

Паводле яе словаў, на першы квартал 2012 базавая велічыня арэнднай платы будзе ўсталяваная ў памеры 35 тыс. рублёў. Да 1 красавіка 2012 будзе праведзеная індэксацыя з улікам інфляцыі за мінулы год. У далейшым такая індэксацыя будзе праводзіцца штогод.

Рост арэнднай платы на плошчы, што здаюцца ў арэнду дзяржавай, адбудзецца, але не ў такой меры, як асцерагаюцца прадстаўнікі бізнэс-саюзаў і як гэта адбылося ў прыватным сектары (дзе стаўкі прывязаныя да даляра ці еўра), адзначыла Таццяна Быкава.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031