Знайсці
09.01.2012 / 09:4210РусŁacБел

Льготнае крэдытаванне застаецца для выбраных, пад 9% гадавых

Маладыя сем’і з двума дзецьмі могуць атрымаць грошы пад 22,5%, для астатніх застаюцца прапановы па 30–49% гадавых.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 13 «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) ці набыцці жылых памяшканняў». Ён вызначае новыя правілы льготнага крэдытавання.

Як і чакалася, спіс тых, хто мае права на падтрымку, скарочаны. У яго ўваходзяць:

— шмадзетныя сем’і

— жыльцы памяшканняў, непрыдатных да жылля

— людзі, якія пражываюць у інтэрнатах не менш за дзесяць гадоў

— грамадзяне, якія маюць дзяцей-інвалідаў, а таксама інваліды з дзяцінства I і II групы

— чарнобыльцы

— тыя, хто маюць права на пазачарговае атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду.

Яны могуць атрымаць крэдыт пад 20% ад стаўкі рэфінансавання (зараз — 9%).

Маладыя сем’і, якія маюць двух дзяцей, маюць права атрымаць крэдыт пад 50% ад стаўкі рэфінансавання (зараз — 22,5%)

Пэўныя льготы атрымаюць і жыхары населеных пунктаў, дзе пражывае менш за 20 тысяч чалавек. Яны могуць атрымаць крэдыт пад 10% ад стаўкі рэфінансавання (зараз — 4,5%)

Норма забяспечанасці жыллём у Мінску зменшана да 15 квадратных метраў на чалавека.

Ваеннаслужачыя змогуць будавацца на ранейшых умовах.

Разнастайныя льготы будуць мець ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, таленавітая моладзь, суддзі і пракурорскія работнікі.

Старыя крэдытныя лініі вырашана не адмяняць, але і павялічыць іх не ўдасца.

ЯМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031