Знайсці
20.12.2010 / 05:3515РусŁacБел

Правакатары каля Дома ўрада + разгон плошчы Незалежнасці + збіццё Някляева + поўная падборка відэа пратэстаў

Падборка відэа пратэстаў у сталіцы.

Відэа спробы штурму Дома ўрада, а таксама разгон спецназам мітынгу на плошчы Незалежнасці:

Прапануем вашай увазе поўную падборку відэа падзей гэтага, поўнага драматычных падзеяў, вечара:

Яшчэ днём Уладзімір Някляеў, фактычна, адмовіўся удзельнічаць у галасаванні, напісаўшы на сваім бюлетэні: «Новыя выбары без Лукашэнкі»:

Увечары. яшчэ да пачатку Плошчы, Уладзімір Някляеў быў збіты да непрытомнасці людзьмі ў чорным. Пацярпелі таксама людзі з яго каманды і журналісты. Імаверна, мэтай нападу быў захоп гукаўзмацняльнай апаратуры, каб дэзарганізаваць пратэсты:

Дзясяткі тысячаў людзей, якія сабраліся ў раёне Кастрычніцкай плошчы, рушылі маршам па праспекце Незалежнасці. На шляху нехта вывесіў на будынку КДБ бел-чырвона-белы сцяг пад апладысменты мітынгоўцаў. На плошчы Незалежнасці распачаўся мітынг:

Некалькі чалавек, магчыма, правакатараў паспрабавалі разбіць шыбы на першым паверсе Дома ўрада. Неўзабаве пасля гэтага пачалося супрацьстаянне мітынгоўцаў са спецназам, а пасля — жорсткі разгон:

Людзі ў штацкім валілі безабаронных людзей на зямлю і дабівалі іх нагамі:

Відэа: Таццяна Гаўрыльчык, Алесь Пілецкі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031