Актор Тоні Кёрціс памёр у 85 гадоў
Перажыўшы сваю партнёрку па фільме «У джазе толькі дзяўчаты» Мэрылін Манро на 48 гадоў.
Перажыўшы сваю партнёрку па фільме «У джазе толькі дзяўчаты», Мэрылін Манро, на 48 гадоў памёр вядомы галівудскі актор, Тоні Кёрціс.
Актор пакутаваў на праблемы ў лёгкіх і сэрцы і памёр у сваім
Тоні Кёрціс нарадзіўся ў сям’і эмігрантаў з Венгрыі.
З Керкам Дугласам у «Спартаку»:
Пачаў кар’еру ў 1949 г. і першы поспех прыйшоў да Кёрціса пасля стужак «Сын
— Ён быў бліскучым акторам, мне будзе яго не ставаць, — кажа Роджэр Мур, які граў з Кёрцісам у тэлесерыяле «Умаўляльнікі». — Ён быў уцешны, гумарны, лёгка імправізаваў.
З Джэкам Леманам «У джазе толькі дзяўчаты»:
Што да імправізацыі: Кёрціс зрабіўся аўтарам надзвычай удалай жэсту, які потым часта эксплуатавалі фільмаробы.
У «Джазе», у вядомай сцэне на яхце, калі Мэрылін Манро цалуе Кёрціса, у Тоні паволі падымаецца нага. Гэтак было запланавана ў сцэнары? О, не! Проста сцэну беспаспяхова здымалі цэлы дзень і ў актора зацяклі ногі.