Знайсці
17.07.2010 / 12:385РусŁacБел

Пачалося «Басовішча-2010»

«Ляпіс Трубяцкой», «Троіца», «Гурзуф», «Адыс Абеба», Litvintroll, Re1ikt, Zatoczka, Rima...

У пятніцу ў польскім мястэчку Гарадок непадалёк ад беларускай мяжы пачаўся музычны фэстываль «Басовішча-2010».

Паводле арганізатараў «Басовішча-2010», сёлетняе мерапрыемства ідзе пад дэвізам «Musica libertad».

Хэдлайнэрам выступіць «Ляпіс Трубяцкой», які наведае гэты фэст упершыню. На галоўным канцэрце выступяць «Троіца», «Гурзуф», «Адыс Абеба», Litvintroll, Re1ikt, Zatoczka, Rima і Lipali.

«Басовішча» ладзіцца з пачатку 90-х Беларускім аб’яднаньнем студэнтаў у Польшчы (БАС). Гэта найбуйнейшы беларускі рок-фэст. Традыцыйна ён мае тры часткі: вольная сцэна, конкурс маладых беларускіх гуртоў, выступы зорак і гасьцей фэсту.

Сёлета конкурсная частка прысьвечаная 100-гадоваму юбілею беларускай паэткі Ларысы Геніюш
, таксама ў праграме фэсту заплянаваныя ня толькі музычныя выступы, але й літаратурныя сустрэчы, паказ фільмаў, фотавыставы.

Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031