Знайсці
13.07.2010 / 16:593РусŁacБел

Фестываль Be Free-2010 сёлета не адбудзецца

Фэст зрывае мэрыя Чарнігава.

Фэст зрывае мэрыя Чарнігава.

«Стараемся атрымаць адказ з мэрыі. Нас перакідваюць з адных людзей на іншых», — паведаміў адзін з арганізатараў Віталь Супрановіч.

У маі адбылася сустрэча арганізатараў з чарнігаўскімі чыноўнікамі, на якой было ўхвалена правядзенне фэсту ў горадзе. На 7 чэрвеня планавалася правядзенне разам з уладамі аргкамітэта. Тады чакалася атрымаць афіцыйны адказ наконт фэсту. Але аргкамітэт без тлумачэння быў адменены. І на звароты арганізатараў у мэрыі ўжо месяц як не адказваюць. Хаця вусна паведамілі, што фестываль не адбудзецца.

«З нефармальных крыніц мы даведаліся, што

чарнігаўскія ўлады знаходзяцца ў кантакце з афіцыйным беларускім бокам, які настойліва радзіць не дазваляць фэст.

Такім чынам, лёс міжнароднага фестывалю, які праводзіцца на ўкраінскай тэрыторыі, дэ-факта знаходзіцца ў руках беларускіх уладаў», — кажа Віталь Супрановіч.

Таму Be Free вырашана адкласці да 2011 года. Хаця сп. Супрановіч не выключае, што станоўчы адказ з мэрыі можа з’явіцца ў жніўні. Бо па ўкраінскім заканадаўстве забараніць такое мерапрыемства без сур’ёзных на тое прычын вельмі складана. Але тады ўжо будзе проста немагчыма фізічна яго правесці.

Віталь Супрановіч кажа, што іншыя ўкраінскія гарады гатовыя былі прыняць фэст сёлета. Але спыніліся на Чарнігаве, бо ён найбольш падышоў для правядзення Be Free. І на будучы год арганізатары зноў будуць спрабаваць дамовіцца з мясцовымі чыноўнікамі. На крайні выпадак фэст пераедзе ў іншы горад.

Рок фестываль Be Free узнік у 2007 годзе пад назвай «Права быць свабодным». У папярэднія гады ён праходзіў на захадзе Украіны — у гарадах Луцк і Львоў. Летась ён адбыўся ў Чарнігаве, дзе вырашылі праводзіць яго і надалей. Удзел у ім прымалі «Ляпіс Трубецкі», «Воплі Відаплясава», «Крама», B:N, ZATOCZKA, Pomidor/OFF, Znich, Vladivostok і іншыя. Сёлета ён павінен быў прайсці 21-23 жніўня.

Сяргей Макарэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031