Знайсці
01.07.2024 / 22:5121РусŁacБел

Голы мужчына перабег з Польшчы ў Беларусь, рух на мяжы на пару гадзін перакрывалі

Па Варшаўскім мосце цераз Буг, які размешчаны паміж Беларуссю і Польшчай, бегаў голы мужчына. Пра гэта расказалі чытачы выдання «Люстэрка».

Голы мужчына бяжыць па Варшаўскім мосце, 1 ліпеня 2024 года. Скрыншот: відэа чытача

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 1 ліпеня. Як расказалі відавочцы, голы мужчына пабег па Варшаўскім мосце з Польшчы ў Беларусь.

«Што з ім было далей, невядома. Некаторы час польскія памежнікі не прымалі транспарт, які ішоў з РБ», — адзначыў чытач.

Пра тое, што каля 19.00 польскі бок спыніў прыём аўтамабіляў і аўтобусаў, паведамляе і «Віртуальны Брэст». На мост маглі трапіць толькі тыя, хто рухаўся ў кірунку Беларусі.

Адзначаецца, што па стане на 21.30 рух быў цалкам адноўлены ў абодва бакі.

Афіцыйна прыпыненне руху на беларуска-польскай мяжы не каментавалі.

Чытайце таксама:

Штаны і трусы склаў побач: гродзенка не змагла трапіць дадому, бо перад яе кватэраю спаў голы мужчына

Міліцыя і ратавальнікі здымаюць абсалютна голага мужчыну з даху крамы ў Баранавічах ВІДЭА

Ці можна летам хадзіць па горадзе з голым торсам? Адказвае юрыст

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
20
Ого
10
Сумна
4
Абуральна
0
0
Индеец/адказаць/
02.07.2024
[Рэд. выдалена]
0
Индеец/адказаць/
02.07.2024
[Рэд. выдалена]
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
02.07.2024
Рррээд., ну чаму вы так жэстачайшэ баніці Индеец'а майго? ну хіба што ён сам пра гэта заплаціў?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031