Знайсці
28.05.2024 / 13:4811РусŁacБел

Ці можна летам хадзіць па горадзе з голым торсам? Адказвае юрыст

«У моцную спякоту ў горадзе можна сустрэць мужчын з голым тулавам. А ці можна мужчынам у горадзе хадзіць без майкі? Ці не будзе гэта лічыцца хуліганствам? Не на курорце ж!» — задала пытанне мінчанка Я. Савельева выданню «АіФ».

 Фота: Onliner

Адвакат Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Уладзімір Гарбачоў адназначна адказаў: «Не. У законе нідзе не сказана, што забаронена хадзіць па горадзе з голым тулавам». 

Паводле яго слоў, хуліганства як злачынства вызначана ч.1 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь і апісваецца як наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца ўжываннем гвалту або пагрозай яго ўжывання або знішчэннем або пашкоджаннем чужой маёмасці, або адрозныя па свайму зместу выключным цынізмам. 

За такія дзеянні караюць грамадскімі працамі, ці штрафам, ці папраўчымі працамі на тэрмін да двух гадоў, ці арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, ці пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў. 

У першым і ў другім выпадку адказнасць надыходзіць з 14 гадоў. 

Такім чынам, калі ў паводзінах мужчыны няма названых прыкмет адміністрацыйнага правапарушэння або крымінальнага злачынства, то проста хадзіць па вуліцах горада з голым торсам не забаронена, зазначыў эксперт. 

Але эксперт ніяк не адзначыў, ці тычыцца тое самае жанчын, ці артыкул за «хуліганства» мае гендарны падзел.

Чытайце таксама:

Беларус патлумачыў у тыктоку, чаму варта заўсёды перавешваць на касе ўжо ўзважаную каўбасу

Пакуль кіроўца была на святочнай лінейцы ў школе, раззлаваны мужчына абкруціў скотчам яе машыну

Жыхарка Гомеля паказала нашэсце мошак у сваім доме. Мёртвых насякомых прыйшлося вымятаць увесь дзень

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
10
Ха-ха
23
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
1
0
ВІТАЎТ/адказаць/
28.05.2024
Закон не забараняе, але ў лукашыстаў слова «экстрэмізм» ахоплівае ўсё што хочаце і за гэта садзяць.
0
Фанат2/адказаць/
28.05.2024
Фанат, ну канечне, адзіная прычына падзення нараджальнасці. Смех ды і толькі! Мне цікава, якому здароваму чалавеку увогуле ёсць справы да нараджальнасці. Асабліва калі ты просты чалавек (не палітык) , які займаецца сваімі справамі і справамі сваёй сям'і.
0
Дурдом/адказаць/
29.05.2024
Нефанатка, не трэба перакручваць. Справа не ў жанчынах і мужыках. Справа ў тым што закон гэты - не закон, а лухта якая пабудавана на гэбнява-саўковых "паняцьцях" калі мент заўсёды правы. Зробленая каб была вольная трактоўка з бокк "ўлады" і неабмежаваная воля для паліцая. Сёння яму жанчына "парушае" і "ганьбіць" голаю шыяю, заўтра - хлапчук пяці гадоў тым што без кашулі, ці дзед тым што з занадта доўгаю барадою. Каб былі правілы таго сама "парадку" грамадскага запісаныя то не было б мабыць жыватоў ці цыцак. А пакуль іх няма нідзе то павінна быць "усё дазволена што не забаронена". Як у любой нармальнай краіне. У нас жа не так - усё забаронена, толькі папдзі пад руку акупанту...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031